"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Дукорскія Калядкі: новыя шкодніцтвы Траскуна

Музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" запрашае ўсіх на калядную праграму "Дукорскія Калядкі".

 

Вас чакае калядаванне разам з Механошам і Казой, падарунак ад удзячных гаспадароў маёнтка, майстар-клас па старадаўніх танцах, батлеечнае прадстаўленне "Цар Ірад", пачастунак. Але беражыцеся Траскуна: як і летась, зімовы дзед-гарэза будзе спрабаваць нашкодзіць і сапсаваць святкаванне Калядаў. Непрыемнасцяў можна пазбегнуць, прайшоўшы іспыт, пыдрыхтаваны самім Траскуном.

 

Таксама падчас праграмы будзе магчымасць пакатацца ў брычцы, наведаць перакулены дом і рамесныя майстэрні.

 

Час правядзення: з 15 снежня 2018 года па 7 студзеня 2019 года.
Кошт дзіцячай праграмы на 1 чалавека: 17 руб.
Кошт дарослай праграмы на 1 чалавека: 20 руб.

 

Таксама ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна)

 

Кантактныя тэлефоны:
+375 (33) 357-77-64 (Адміністратар комплексу)
+375 (44) 707-77-64 (Адміністратар комплексу)
Дадатковы тэлефон:
+375 (33) 357-47-64