"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

пн - выходной

Каляды ў Дукорскім маёнтку

11.12.23

Надышоў доўгачаканы час цудаў і падарункаў, зімовых забаваў і вясёлых гульняў!  

Вас чакае цудоўны калядны адпачынак згодна старадаўнім беларускім традыцыям!  
Падчас праграмы вы пазнаёміцеся з каляднымі традыцыямі, сустрэнецеся з каляднымі героямі: Каза, Дзед, Баба, Нячысцік і шмат іншага. А напрыканцы праграмы, вядома, ніхто не застанецца без салодкіх падарункаў ды падарожжа на санях ці брычцы.

У вольны час у вас будзе магчымасць наведаць перакулены дом, рамесныя майстэрні (ганчарню, майстэрню саломапляцення, васковых свечак ды кузню), браму, стайню, заасад, 400-гадовы дуб, выставу рэтра-аўтамабіляў, сярэднявечнае гарадзішча.


Ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна).

Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.

Час правядзення: з 11 снежня 2023 года па 14 студзеня 2024 года.
Кошт дзіцячай праграмы на 1 чалавека: 25 руб.
Кошт дарослай праграмы на 1 чалавека30 руб.