"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Масленіца ў Дукорскім маёнтку

17.02.23

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» шчыра запрашае на АНІМАЦЫЙНУЮ ЭКСКУРСІЮ «МАСЛЕНІЦА»

 

 

 

Масленіца - гэта свята, якое сімвалізуе ўрачыстыя праводзіны зімы, дзеля таго, каб хутчэй надыйшла вясна! Для гэтага нашыя продкі рыхтавалі і палілі пудзіла - сімвал зімы, каталіся на санях,  пяклі бліны, хадзілі адзін да аднаго ў госці, пелі песні, танчылі. Прапануем разам з беларускімі фальклорнымі героямі адчуць атмасферу свята і да

лучыцца да старадаўніх народных традыцый! 

 

У праграму ўваходзіць:

  • - сустрэча, Батлейка з жывой музыкай і спевамі ад дукорскіх скамарохаў;
  • - падрыхтоўка да масленіцы з Хатнікам;
  • - майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны;
  • - танцы, гульні, спальванне лялькі ў суправажэнні жывой музыкі;  
  • - катанне ў санях (пры адсутнасці дастатковай колькасці снегу – на брычцы);
  • - наведванне рамесных майстэрняў – майстэрні саломапляцення,  кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
  • - масленічны пачастунак (блінцы з гарбатай, дадаткова дэгустацыя для дарослых груп).

 

У вольны час магчыма наведаць:

  • - перакулены дом;
  • -пярэднявечнае гарадзішча.
  • - браму і стайню;
  • - заасад і 400-гадовы дуб;
  • - выставу рэтра-аўтамабіляў.
  •  

Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.

 

Экскурсанты дзеляцца на маленькія падгрупы, таму выконваецца  сацыяльная дыстанцыя.
На тэрыторыі комплекса рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыя дзвярных ручак і паверхняў.

 

Час правядзення: з 17 лютага па 5 сакавіка 2023 года.

Кошт праграмы на 1 чалавека: 25 руб. – дзіцячы / 30 руб. – дарослы.
Працягласць праграмы: 2 – 2,5 гадзіны.

 

Ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна).

 

Кантактныя тэлефоны: +375333577764, +375447077764 (Адміністратар комплексу)