"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Навагодняя вандроўка «Пад ялінкай»

02.01.24

Няма часу тлумачыць! 2 студзеня сустракаемся пад ялінкай у Дукорскім маёнтку…

каб РАЗАМ вандраваць у новы, 2024, год 

Цягам усяго дня ладзім шэраг анімацыйных экскурсій з любімымі героямі: Пан Маршалак, Дзед Мароз і Снягурка, калядныя Дзед і Каза і, канешне, Чорт запрашаюць святочных госцейкаў:


- патанчыць, пагуляць і пакалядаваць згодна з традыцыямі продкаў;
- падэгуставаць традыцыйныя напоі беларусаў і дакрануцца да тэхналогіі іх стварэння;
- палепшыць фізічны стан пасля святочнай ночы зімнімі забавамі і выпрабаваннямі;
- паспаборнічаць за прызы ад дукорскіх майстроў і мясцовай вінакурні;
- паўдзельнічаць у шэрагу калядных майстар-класаў і зрабіць сувенір на доўгую памяць.

Пабачымся пад ялінкай у 12:00.


Кошт квіткоў:
- дзеці да 7 год, ветэраны ВАВ, інваліды 1-2 груп - бясплатна;
- дзеці 7-18 год - 10 рублёў;
- дарослыя - 20 рублёў.

Папярэдні запіс не патрэбны, квіткі набываюцца на касе 02.01.2024

Зніжка 10% на ўваход падпісчыкам нашых сацсетак!