"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Прыгоды Пана Твардоўскага

22.09.21

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае ўсіх сваіх юных сяброў на містычную восеньскую канікулярную праграму: «Прыгоды Пана Твардоўскага».

 

Экскурсійна-квэставая праграма, дзе дзеці знаёмяцца з гісторыяй Пана Твардоўскага праз містычную батлейку, праходзяць розныя іспыты, каб вызваліць Твардоўскага з доўгага зняволення. Падчас правядзення будуць задзейнічаны розныя аб'екты комплексу: музей, перакулены дом, батлейка, стайня і г.д.
Таксама пасля экскурсіі дзеці наведаюць рамесныя майстэрні, загадаюць жаданне каля 400-гадовага дуба, паглядзяць на жывёл у заасадзе.

Працягласць праграмы 2 гадзіны.
Кошт: 15 рублёў з чалавека.
Таксама магчыма заказаць пачастунак: 3.50 руб. (па жаданні).

Браніруйце ўжо зараз: +375 (44) 707-77-64+375 (33) 357-77-64.
Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.

Ёсць магчымасць замовы транспарту
(кошт абмяркоўваецца асобна).

 

Схема проезда