"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Свята восені - Багач - 23 верасня

23.09.23

Напачатку прыгожай залатой восені беларусы традыцыйна падводзілі вынікі ўраджайнага года. Запрашаем стаць часткай старажытнай урачыстасці нашых продкаў: узяць удзел у гучным і ўтульным абрадзе БАГАЧ, далучыцца да шэрагу традыцыйных майстар-класаў ад рамеснікаў, патанчыць і паспяваць у суправаджэнні жывой музыкі, пачаставацца найсмачнейшымі стравамі мясцовай кухні і іншае. 

 

23 верасня свята восені - БАГАЧ! Сустракайце доўгачаканую і насычаную ПРАГРАМУ*

12.00 – Аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў;
13.00 – Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі ад Вядоўцы;
13.30 – Абрад "Багач" пры ўдзеле гасцей;
14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах у суправаджэнні беларускіх музычных інструментаў;
14.40 – Традыцыйныя спевы і музыка;
15.10 – Забаўкі і падарункі ад вядоўцы;
15.30 – Фрагмент вясельнага абрада – збіранне нявесты;
15.40 – Народныя гульні і танцы ў суправаджэнні жывой музыкі;
16.10 – Традыцыйныя спевы і музыка;
16.50 – Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.

 

Пляцоўка каля дэгустацыйнай залы (№25 на мапе)

 13.00 – 17.00 - дэгустацыя духмянай гарбаты з тутэйшых зёлак;

14.30 – майстар-класс па гатаванні

“Стэйка па-радзівілаўскі” ад знаўцы беларускай кухні – Алены Мікульчык;

15.30 – гатуем і частуемся ўлюбёнай стравай беларусаў – дранікамі.

 

Вуліца майстроў - бясплатныя майстар-класы і лекцыі

13.00 - гістарычныя прыёмы пляцення і вышыўцы;

14.00 - традыцыйныя драўляныя муз.інструменты;

15.00 - выраб традыцыйнай лялькі-мотанкі Багач;

15.30 - выраб восеньскага ліста ў тэхніке макрамэ;

16.00 - майстар-клас па ткацтву;

16.30 - майстар-клас па вырабе тканай падвескі.

*у праграме магчымы змены

 

ЛАДЗІМ КОНКУРС на самы вялікі ГАРБУЗ! Той, хто прывязе сапраўднага волата сярод гарбузоў, атрымае ЛІТРОВУЮ бутэльку Дукі.

 

УВАГА

23.09. пракат коней працуе з 13:00.

Дзякуй за разуменне.


Кошт квіткоў:
дзеці да 7 гадоў, інваліды 1,2 групы, ветэраны ВАВ - бясплатна;
дзеці 7-18 гадоў - 15 рублеў;
дарослыя - 25 рублёў.


Зніжка 10% усім падпісчыкам Дукорскага маёнтка.