"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 17.00

(вход до 16:00)

сб-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

1 ліпеня - Дукорская брама

Прайшла чутка, што прадстаўнікі шляхты лепшых беларускіх маёнткаў з'язджаюцца ў Дукору з важнай нагоды!

Што прымусіла шляхетных ваяроў апрануць свае лепшыя кунтушы, ускочыць на масцітых дрыкгантаў і пераадолець адлегласць у два стагоддзі?
Вядома што! Хлебасольны гаспадар пан Лявон Оштарп рыхтуецца сустракаць гасцей у гонар 8 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ абноўленага Дукорскага маёнтка 

1 ліпеня на вашых вачах адродзяцца самыя яркія перыяды з жыцця маёнтка і яго стваральніка, Лявона Оштарпа.

Запрашаем акунуцца ў побыт, культуру і вайсковую справу шляхты, пазнаёміцца са шляхецкім канём і даведаецца, ці так лёгка кружыцца ў бальным танцы і адолець самога Напалеона і яго вытанчаных фузілераў-грэнадзёраў.

Праграма святочнага дня*:

14.00 – ганаровая сустрэча гасцей з жывой музыкай;

14.20 – конны выступ: шляхетныя паляўнічыя забавы;

15.00 – майстар-клас па шляхецкіх танцах;

15.30 – шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы. Пачатак квэста;

15.30 – паказ спектакля “Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;

16.00 – вітанне ваяроў са складу французскага войска. Дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;

16.20 – конны выступ: шляхетная замалёўка “Няўдалыя сваты”;

17.00 –  шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы. Сканчэнне і вынікі квэста;

17.00 –  паказ спектакля “Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка;

17.30 –  культура і вайсковая справа шляхты;

18.00 –  свецкая культура XIX стагоддзя: паказальныя танцавальныя выступы, майстар-класы па танцах.

18.40 –  закрыццё свята.

 

Ад 12 гадзіны будуць дзейнічаць ваярскія лагеры, дзе вас будуць чакаць старадаўнія гульні, ваярскія інтэрактывы, фотазоны, а таксама там вы зможаце пазнаёміцца з ваярскім побытам, модай розных стагоддзяў і пачаставацца тагачаснымі стравамі.

* у праграме магчымыя змены.

 

Кошт квіткоў:
дзеці да 7 гадоў, інваліды 1,2 групы, ветэраны ВАВ - бясплатна;
дзеці 7-18 гадоў - 15 рублеў;
дарослыя - 25 рублёў.


Зніжка 10% усім падпісчыкам Дукорскага маёнтка. 

 

Даведкі па тэлефонах: +375 44 707 77 64, +375 33 357 77 64.