"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

пн - выходной

19 кастрычніка - канцэртная праграма "Музыка беларускіх сядзібаў"

Канцэртная праграма “Музыка беларускіх сядзібаў” у Дукорскім маёнтку ў выкананні творчай групы “Філармонія для дзяцей і юнацтва” Белдзяржфілармоніі. А яшчэ дадатковая адмысловая экскурсія. 

Як бавіць час па-шляхецку халоднай восенню? Магчыма зладзіць утульны музычны салон? Паньству, то бок вам, застанецца толькі атрымліваць асалоду і сачыць за тым, як вальсуе лісце за акном.

19 кастрычніка ў дэгустацыйнай зале Дукорскага маёнтка адбудзецца выступ салістаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва з музычнай класікай XVIII-XIX ст.:
Тамара Рэмез - сапрана;
Галіна Сакольнік - мэцца-сапрана;
Максім Абравец - барытон;
Эвеліна Юрчык - скрыпка;
Алена Лузан - фартэпіяна;
Кацярына Агароднікава - вядучая, музыказнаўца.

*12:00 - інтэрактыўная шляхетная экскурсія для ўсіх жадаючых: стрэльнем з гарматы, пакарыстаемся сярэднявечнай зброяй, пакаштуем мясцовую гарэлку “Дуку”, вып’ем з ляза шаблі. І, канешне, даведаемся аб шляхетным баўленні вольнага часу і гісторыі дукорскай сядзібы XIX ст.

У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага.

Усе гэта ўваходзіць у кошт білета. Папярэдні запіс не патрэбны.

У праграме магчымы змены.

Кошт квіткоў:
Дарослыя - 20 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.

Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацсетак.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.