2 ліпеня музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" запрашае ўсіх на свой сёмы дзень народзінаў.
Праграма святочнага дня*:
13.00 – Адкрыццё свята;
13.10 – Шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
13.30 – Вайскова-гістарычная рэканструкцыя: манеўры, паказальныя выступы, пешыя двубоі.
14.00 – Конны выступ: ваярскія практыкаванні, вальтыжаванне.
14.30 – Свецкая культура XIX стагоддзя: паказальныя танцавальныя выступы, майстар-класы па танцах.
15.00 – Музыка беларускіх кампазітараў у выкананні духавога квартэта.
15.45 – Шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
16.00 – Батлеечны спектакль «Пан Твардоўскі».
16.30 – Вайскова-гістарычная рэканструкцыя: манеўры, паказальныя выступы, пешыя двубоі.
17.00 – Конны выступ: ваярскія практыкаванні, вальтыжаванне.
17.30 – Шляхецкія гульні і забавы ад Пана вядоўцы;
18.00 – Свецкая культура XIX стагоддзя: паказальныя танцавальныя выступы, майстар-класы па танцах.
18.45 – Закрыццё свята.
*у праграме магчымы змены
Дата: 2 ліпеня 2022 года.
Час правядзення: 13:00 – 19:00.
Квіткі: дарослыя – 20 руб., дзеці – 10 руб., да 7 год – бяскоштна.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64.
Схема проезда