Штогод збіраемся пад дукорскай ялінкай, каб насалодзіцца жывой музыкай і традыцыйнымі танцамі, батлейкай і каляднымі абрадамі ды забавамі. Тут нас ужо чакаюць любімыя героі зімовых святаў і мноства падарункаў.
Навошта беднага ката пякуць у печы, скуль у вашую хату ідуць Цары і з чым правільна ўжываць шляхецкую гарэлку? Адказы шукай у Дукорскім маёнтку.
ПРАГРАМА*:
12:00 - экскурсія па музеі і майстэрнях.
13.00 – урачыстая сустрэча;
13.30 – інтэрактыўная экскурсія «Цары»;
14.00 – забавы і гульні;
14.00 – майстар-клас па традыцыйных танцах ад капэлы Алены Мялешкі;
14.30 – выступ гурта «Вербіца»;
14.30 – батлеечны спектакль «Каляды»;
15.00 – анімацыйная экскурсія «Яшчур» ;
15.30 – традыцыйныя спевы, танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі;
15.30 – экскурсія-дэгустацыя - «Bibentum vitae альбо што пiлi нашы продкi»;
16.00 – інтэрактыўная экскурсія «Каляды: традыцыі і звычаі»;
16.30 – забавы і гульні;
16.30 – майстар-клас па традыцыйных танцах ад капэлы Алены Мялешкі;
17.00 – выступ гурта «Вербіца».
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
*у праграме магчымы змены
ТРАНСФЕР на свята «Пад Ялінкай» у Дукорскі маёнтак.
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.
02.01.25 (СЕРАДА): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 12:30.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 17:45.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.
УВАГА Бронь прымаецца да 20:00 1 студзеня. БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29) 164 94 40 Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.
*БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).