"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

2 студзеня - святочная праграма "Пад ялінкай"

2 студзеня святочная праграма "Пад ялінкай" у Дукорскім маёнтку!

Ужо традыцыйна збіраемся пад дукорскай ялінкай і знаёмімся з шматлікімі каляднымі традыцыямі беларусаў падчас інтэрактыўных экскурсій. Чаму ў калядны час усе чакалі, калі ажэняць нейкага “Цярэшку”? Што глядзелі замест тэлевізара святочнымі вечарамі?
Навошта пяклі беднага ката ў печы? Якія традыцыйныя героі сустракаліся сярод каляднікаў?
Пачастуемся гарбаткай ды дранікамі і ўвязём на памяць багатую колькасць самаробных сувеніраў і смачных пачастункаў. Гатовыя браць удзел у актыўных гульнях і зімніх забаўках?

 

ПРАГРАМА*:

13.00 – урачыстая сустрэча гасцей
13.15 – інтэрактыўная экскурсія "Пячы ката" і “Жаніцьба Цярэшкі”
13.45 – выступ народнага гумарыстычнага гурта “Сяброўкі” Дукорскага СДК
14.30 – інтэрактыўная экскурсія па традыцыйных калядных забавах
15.00 – выступ народнага гумарыстычнага гурта “Сяброўкі” Дукорскага СДК
16.00 – інтэрактыўная экскурсія па традыцыях калядавання ў беларусаў.

 

Таксама госці змогуць стварыць свечкі з пчалінага воску і традыцыйнага каляднага павука, зрабіць роспіс калядных пернікаў, паслухаць пра пітную культуру беларусаў і, безумоўна, пачаставацца мясцовай гарэлкай ды іншымі каляднымі пачастункамі.  

 

*у праграме магчымы змены

 

Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі Беларусі - бясплатна.

 

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.


Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.

Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).