Палязгаем зброяй перад маразамі?
4 кастрычніка ў гарадзішча Дукорскага маёнтка ізноў завітаюць ваяры, каб апошнім разам у 2025 годзе сысціся ў турнірах:
- лучнікаў;
- капейнікаў;
- шчыт-меч;
- баклер-меч;
- 5 на 5;
Сачыць за баямі можна з 10:00 да 14:00 у сценах дукорскага гарадзішча. Наведванне ўваходзіць у кошт стандартных білетаў.
Акрамя таго з 10:00 да 18:00 даступны ўсе аб'екты комплексу: брама, музей, перавернуты дом, сярэднявечнае гарадзішча, заасад, рамесныя майстэрні, выстава рэтрааўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, саламяны лабірынт. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - БЯСПЛАТНА.
ЗА АСОБНУЮ ПЛАТУ ДАСТУПНЫЯ
арэнда домікаў і лазні, катанне верхам і ў брычцы, вяровачны гарадок, сярэднявечны цір.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Пакажы падпіску касіру пры ўваходзе.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).