"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 17.00

(вход до 16:00)

сб-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Прыгоды старога горада 7-10 лістападаа

Восеньскія вакацыі не падстава сядзець дома. Самы час мяняць карцінку, вандраваць і натхняцца!
Цягам вялікіх выходных шукаем прытулак у сценах сярэднявечнага гарадзішча: знаёмімся з яго ўладкаваннем і побытам мясцовых насельнікаў.

Дружыннікі, праверым вас на майстэрства? Ці здольныя вы кідаць сякеры, стрэліць з лука, збіраць строй, выконваць каманды ваяводы і дамаўляцца з катам?  Самых удалых ужо чакае прыз!

Апранайцеся згодна надвор’ю, бо ў старым гарадзішчы саграваюць толькі казачныя расповеды каля вогнішча ды зёлкавая гарбата, якой пачастуем вандроўнікаў 

ПАЧАТАК: 14:00

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

*у праграме магчымы змены

У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага.
12:00 - аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў.


Кошт квіткоў:
Дарослыя - 20 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.

Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацсетак.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.