"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 17.00

(вход до 16:00)

сб-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

7-9 лістапада інтэрактыўная вандроўка "Дукорскі цмок"

Інтэрактыўная вандроўка для дзяцей і дарослых у Дукорскім маёнтку з 7 па 9 лістапада 

Недзе ў сценах старога горада хаваецца Чарадзейка, гатовая абудзіць старажытнае зло. Мясцовыя жыхары рашуча настроены перашкодзіць ёй, але без вашай дапамогі дабру не перамагчы! Даследуй лабірынт, адшукай зброю рыцара і здабудзь элементы чароўнага зелля.

Праграма ўваходзіць у кошт наведвання, папярэдні запіс не патрэбны.

07.11, 08.11, 09.11, пачатак у 12:00.

У вольны час для самастойнага наведвання даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра-аўто і Дуб жаданняў.
У 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.

Кошт білетаў:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Пакажыце яе на касе пры ўваходзе.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).