"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

8 сакавіка - Жаночы дзень

8 сакавіка ўжо традыцыйна прысвячаем пазнавальнай, займальнай, асабліва ўтульнай вандроўцы на Жаночы дзень у Дукорскім маёнтку.

І няхай увесь свет пачакае!

ПРАГРАМА*

12.00, 15:00 - аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і рамесных майстэрнях
12.30 - Майстар-клас па стварэнні папяровай кветкі.
13.00 - Майстар-клас па пляценні на пальцах.
13.30 - Майстар-клас па ткацтве на кроснах.
14.00 - Лекцыя "Выбітныя жанчыны зямлі беларускай".
15.30 - Лекцыя “Жаночы традыцыйны строй”. Майстар-клас па навіванні наміткі.
16.30 - Майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах.


*у праграме магчымы змены.
Удзел уваходзіць у кошт білета, папярэдні запіс не патрэбны.

 

У вольны час для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў.

Прыемны вясновы падарунак першым наведвальніцам.

Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Проста пакажы падпіску касіру.

 

Асобна можна замовіць удзел у масленічнай экскурсіі ў 14.30.  
Пад час экскурсіі даведаемся, як сястра Масленіца ўратавала людзей ад бясконцых маразоў, паглыбімся ў свет беларускіх традыцый, закружымся ў карагодзе, зробім пудзіла Марэны і ўрачыста спалім яго, а таксама пакатаемся на конях. І, канешне, пачастуемся порцыяй смачных блінцоў з духмянай гарбатай. Для дарослых прадугледжана дэгустацыя крафтавай гарэлкі “Дука” з нашай вінакурні.

Масленічны білет (стандартны білет + масленічная экскурсія) - 40 рублёў з чалавека. 

Білеты на масленічную экскурсію выключна анлайн, на BezKassira.by.



 Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
 Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска)