З 01.07.2026 па 31.07.2026 з нагоды Дня народзінаў Дукорскага маёнтка паслугі*
- вяровачнага гарадка (ніжні ярус),
- арэнды лодак-катамаранаў,
- сярэднявечнага ціра
- катання на конях уваходзяць у кошт уваходнага білета.
Ну, нейкае свята!
*удзел па жывой чарзе. Паслугі даступны з 11:00 да 17:00 (аўторак-пятніца) і 18:00 (субота-нядзеля).
Паслугі даступны пры адсутнасці непагадзі (моцны вецер, дождж) і анамальнай спёкі (тычыцца катання на конях). Такія правілы бяспекі.
У 12:00 і 15:00 далучайцеся да зборных экскурсій па музеі і майтэрнях. А ў вольны час абавязкова наведайце браму XIX ст., перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто, Дуб жаданняў, саламяны лабірынт і іншае.
Смачна паесці можна ў беларускай Карчме Ёсць дзіцячае меню!
КОШТ БІЛЕТАЎ У ЛІПЕНІ:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 20 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Аўторак-пятніца - 10:00-18:00.
Субота-нядзеля - 10:00-19:00.
