На пачатку мая Дукорскі маёнтак запрашае да цікавага і практычнага знаёмства з разнастайнымі рамёствамі, а пасля ўвесь месяц вандруем па эпохах, якія пакінулі яркі след у сусветнай гісторыі:
1, 3 і 4 мая – Дзень рамёстваў;
9 мая – Вялікая Айчынная вайна;
10 - 11 мая – Напалеоніка;
17 - 18 мая – Шляхецкія выходныя;
25 мая – Эпоха Сярэднявечча.
Звон металу, кліч сурмы зноўку гукаюць вас у гарадзішча Дукорскага маёнтка 25 мая.
З 12:00 да 17:00 ваяры парадуюць гледачоў напружанымі бойкамі і цікавымі гістарычнымі звесткамі пра часы Сярэднявечча і, канешне, пачастуюць адмысловымі стравамі.
Кола Одзіна і Локі, двубоі, магчымасць пазмагацца на пратэктаванай зброі, знаёмства з даспехамі, зброяй і сярэднявечнымі стравамі.
1, 3, 4 мая ДЗЕНЬ РАМЁСТВАЎ у Дукорскім маёнтку.
Цягам дня вас чакаюць цікавыя расповеды пра традыцыйныя рамёствы нашых продкаў. Прапануем на асабістым вопыце пераканацца ў тым, што ручная праца - гэта не проста трэнд, а сапраўдная захапляльная магія.
Хто ведае, магчыма ў гэтай творчай атмасферы створыцца той самы прадмет, які ўпрыгожыць вашае жыццё.
9 мая 2025 адзначаецца 80 год з Дня перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Запрашаем вас у Дукорскі маёнтак, каб падзяліць гэты светлы, але разам з тым сумны памятны дзень.
У камернай атмасферы вядзем размовы аб падзеях тых жудасных часоў.
Вас чакаюць (12:00-17:00):
- курсы радыстаў, супрацьпаветранай абароны, штыкавога бою
- палявыя шпіталь і кухня
- макеты і зброя часоў Другой сусветнай вайны
- газшуцінгавы кулямёт (цір).
12:00, 15:00 - аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.
10-11 мая перамясціся ў вір падзей 1812 года. У час Напалеонаўскага паходу тэрыторыя сучаснай Беларусі стала арэнай маштабных падзей: тут адбываліся сутыкненні, а шляхта і мясцовыя жыхары апынуліся паміж дзвюма імперыямі.
Дукора не засталася ўбаку, бо ўладальнікі зямель бралі актыўны ўдзел у гэтых падзеях.
Вас чакаюць:
- воінскі лагер
- расповеды пра ўладкаванне войскаў, іх форму і зброю
- страявая падрыхтоўка ваяроў
- знаёмства са свецкай культурай тых часоў
- - палявая кухня.
17-18 мая - Шляхецкія выходныя
Дукорская шляхта збіраецца на сеймік 17-18 мая з наступнай нагоды: трэба вырашыць, як займальна бавіць час з шаноўным панствам у чарговыя майскія выходныя.
На абмеркаванне выносім:
- спаборніцтвы на пратэктаванай зброі;
- знаёмства з рыштункам ды зброяй ваяроў;
- адмысловыя выпрабаванні і іспыты;
- знаёмства з побытам і культурай шляхты;
- музычны салон ад салістаў Белдзяржфілармоніі.
Які варыянт абярэ панства? А можа па-сапраўднаму, па-шляхецку возьмем усё і адразу? Мы ўсё ж такі не абы-які мёнтак!
17 мая - НОЧ МУЗЕЯЎ.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 25 руб.
Усяго 30 км ад Мінска!
Адрас: Пухавіцкі р-н, а.г. Дукора, вул. Школьная 15 (у навігатары шукаць "Музейны комплекс Дукорскі маёнтак").
Даведкі па тэлефонах: +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64.