Новы 2016 год Дукорскі Маёнтак сустрэў адмысловай праграмай.
У вялікай залі нашай Карчмы сабралася каля 80 чалавек. Весяліліся ад вечара да самага рання. Як і мае быць на шляхецкім маёнтку, гучалі святочныя віваты, танчыліся старадаўнія танцы, пілася тутэйшая гарэлка з ляза сапраўднай шляхецкай шаблі, спявала агромністая ўрачыстая сурма…
А яшчэ святочны настрой гасцей падтрымлівалі сучасныя артысты, танцоры, эквілібрысты і клоўны, майстры мыльных пузыроў, і, зразумела, Дзед Мароз са Снягуркай. Не давалі ўпасці градусу навагодняга настрою і цудоўныя вядучыя.
Прыемным сюрпрызам стала невялікае агнявое шоў перад самай Карчмой, якое працягнулася святочным феерверкам.
Свята атрымалася па-хатняму ўтульнае і па-шляхецку багатае.
З Новым годам усіх!!!