"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

сб-вс с 10.00 до 19.00

(вход до 18:00)

Дукорская брама - 2025

13 ліпеня святкуем Дзень нараджэння маёнтка гучна і шырока! Па традыцыі фэста вандруем па значных эпохах гісторыі маёнтка: ад часоў першага ўзгадвання ў XVI ст. да буйнага росквіту XIX ст.

ПРАГРАМА*

13.00 – урачыстая сустрэча гасцей з жывой музыкай і шляхецкім пачастункам;
13.30 – гульні і забавы ад Пана маршалка;
13.30 – батлейка «Пан Твардоўскі»;
14.00 – вітанне ваяроў XIX ст., дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;
14.30 – свецкая культура XIX стагоддзя: танцавальныя выступы і майстар-клас па танцах;
15.00 – конны выступ ад клуба «Залатая шпора»;
15.30 – гульні і забавы ад Пана маршалка;
15.30 – батлейка «Пан Твардоўскі»;
16.00 – музычны выступ і майстар-класс па танцах;
16.30 – уладкаванне войскаў, палявога лагера ды воінскі рыштунак XIX ст.;
17.00 – свецкая культура XIX стагоддзя: майстар-клас па бальных танцах;
17.30 – конны выступ ад клуба «Залатая шпора»;
18.00 – фінал свята.

* у праграме магчымы змены

Удзел уваходзіць у кошт білетаў. Папярэдні запіс не патрэбны.

У вольны час для самастойнага наведвання даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра-аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.

БІЛЕТЫ:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 20 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з инваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак. Пакажыце падпіску касіру пры ўваходзе.

ЗА АСОБНУЮ ПЛАТУ ДАСТУПНЫЯ: арэнда домікаў і лазні, пракат лодак і катамаранаў, катанне верхам і ў брычцы, вяровачны гарадок, сярэднявечны цір.

На свята арганізаваны трансфер. Падрабязнасці чакайце неўзабаве.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).

Error