"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 17.00

(вход до 16:00)

сб-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

ДЗЕНЬ УСІХ ЗАКАХАНЫХ у Дукорскім маёнтку!

 

ДЗЕНЬ УСІХ ЗАКАХАНЫХ у Дукорскім маёнтку!

12 і 14 лютага чакаем усіх закаханых адзначыць цудоўнае свята і насалодзіцца рамантычнай атмасферай у гістарычным месцы!
Вас будуць чакаць розныя тэматычныя лакацыі, магчымасць прыняць удзел у жартоўнай тэатралізаванай пастанове. Таксама пагаворым пра любоўныя стасункі нашых продкаў у розныя часы! 

 

Праграма 12 лютага*:

12.00 - экскурсія па гісторыі маёнтка (музей, другі паверх) 
12.30 - тэатралізаваная інтэрактыўная пастанова “Закаханая нявеста”  (галоўная плошча);
13.00 - лекцыя-квіз “Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі: са старажытных часоў да нашых дзён” і памятныя падарункі пераможцам квіза! (музей, першы паверх);
13.30 – “Цір купідона”- тэматычны лучны цір (ваярскі лагер) ;
14.00 – бясплатны майстар-клас па роспісе пернікаў-валянцінак (Карчма)** ;
14.30 – бясплатны майстар-клас па збіранні букетаў з лаванды (Карчма)** ;
15.00 – рамантычная музыка ў скрыпічным выкананні (Карчма) ;
15.30 – спальванне “Сэрца развітання” (галоўная плошча) ***;
15.40 – экскурсія па рамесных майстэрнях (сустракаемся на галоўнай плошчы).

З 11.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 16.00 – прагляд фільмаў на тэму любові і кахання ў розных праявах (музей, першы паверх)


  • *у праграме магчымыя змены.

    ** колькасць месцаў абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Папярэдні запіс не патрэбен.

    *** на працягу дня можна будзе пакідаць у падрыхтаваным месцы каля “Сэрца развітання” розныя рэчы, якія сімвалізуюць мінулыя адносіны, тое, з чым хочацца развітацца, для таго, каб будаваць нешта новае ў сваім жыцці.
  •  
  • Праграма 14 лютага*:

    12.00 – экскурсія па гісторыі маёнтка (музей, другі паверх);
    12.30 – майстар-клас па традыцыйных шляхецкіх танцах;
    13.00 – лекцыя-квіз “Шлюбныя і любоўныя стасункі на тэрыторыі Беларусі: са старажытных часоў да нашых дзён” (музей, першы паверх);
    13.30 – “Цір купідона”- тэматычны лучны цір (ваярскі лагер);
    14.00 – экскурсія па рамесных майстэрнях (сустракаемся на галоўнай плошчы);
    15.00 – жывая музыка ў Карчме.

    З 11.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 16.00 – прагляд фільмаў на тэму любові і кахання ў розных праявах (музей, першы паверх).

    А таксама ў нашых гасцей будзе магчымасць загадаць жаданне аб вечным каханні і завязаць стужку на Дуб жаданняў, каб яно спраўдзілася! (стужкі можна будзе атрымаць у касе пры набыцці квіткоў).
  •  
  • * у праграме магчымыя змены.

    Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
    - да 7 гадоў – бясплатна,
    - з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
    - ад 18 гадоў – 20 руб.

    Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.

    Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64.