Дукорскі маёнтак запрашае на свята для самых моцных
– «Дзень здароўя». 2 студзеня вас чакае насычаная святочная праграма з вясёлымі гульнямі, танцамі, сустрэчай з каляднымі героямі і, вядома, падарункамі!
Праграма святочнага дня*:
12.00 – адкрыццё свята;
12.15 – сустрэча музыкаў, частаванне згодна шляхецкім традыцыям;
12.30 – знаёмства з гісторыяй Дукорскага маёнтка;
13.00 – паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля «Цар Ірад» у суправаджэнні жывой музыкі і спеваў;
13.00 - майстар-клас па роспісе імбірных пернікаў (кафэ “Карчма”)**;
13.30 – сустрэча з каляднымі героямі, гульні, забавы;
14.00 – майстар-клас па старадаўнім танцам у суправаджэнні жывой музыкі;
14.30 – забавы і падарункі ад вядучага;
15.00 паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля «Цар Ірад» у суправаджэнні жывой музыкі і спеваў;
15.00 - майстар-клас па вырабе каляднага анёла (кафэ “Карчма”)**;
15.30 – гульні, майстар-клас па танцах у суправаджэнні жывой музыкі;
16.15 – сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай;
16.45 – святочны танцавальны флэшмоб;
17.00 – закрыццё свята.
* у праграме магчымыя змены.
** Колькасць удзельнікаў майстар-класа абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Для экскурсійных груп майстар-классы не праводзяцца.
З 13.00 па 16.00 у кафэ «Карчма» Вы зможаце пабачыцца з Дзедам Марозам ды Снягуркай. Яны з захапленнем паслухаюць вашыя навагоднія вершы і песні. А за гэта аддзячаць салодкімі падарункамі.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64