"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

сб-вс с 10.00 до 19.00

(вход до 18:00)

Фэст "Задора" 9-10 жніўня - 2025

На 2 дні перанясемся на 1000 гадоў назад: насычаныя турніры, конныя і лучныя выступы, штурм гарадзішча, рамесны кірмаш, майстар-класы па старадаўніх танцах, жывы гук ад гуртоў сярэднявечнай музыкі і танцы з вогнішчам. А яшчэ шэраг займальных інтэрактыўных пляцовак і воінскіх лагераў для асабістага знаёмства з гісторыяй.

 

ПРАГРАМА*

09 жніўня (субота)
11.00 - экскурсія па гарадзішчы
12.00 - ганаровае адкрыццё свята і вітанне воінаў
12.30 - бугурты, турнір на 3-х відах зброі
14.00 - гульні і забавы ад вядоўцы
14.30 - лучны турнір
15.30 - выступ шатландцаў
16.00 - турніры 3*3 і 5*5
17:30 - паказальны выступ лучнікаў
18.30 - сулічны турнір
20.00 - гульні і забавы ад вядоўцы
20.30 - ШТУРМ ГАРАДЗІШЧА
21.00 - агнявое шоў ад студыі Ketri

10 жніўня (нядзеля)
11.00 - экскурсія па гарадзішчы
12.00 - адкрыццё другога фестывальнага дня і гульні з вядоўцай
13.00 - турніры "Кола Одзіна", "Кола "Локі"
14.00 - конны выступ.
15.00 - узнагароджванне пераможцаў турніраў
15.30 - выступ шатландцаў
16.00 - выступ лучнікаў
16.30 - гульні і забавы ад вядоўцы
17.00 - выступ шатландцаў
17.30 - конны выступ.



Цягам фэста вас чакаюць майстар-класы, кірмаш, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, воінскія лагеры, жывы гук ад гуртоў сярэднявечнай музыкі і старадаўнія танцы!

*У праграме магчымы змены.

Удзел уваходзіць у кошт білетаў. Папярэдні запіс не патрэбны.

НЕ ПРАПУСЦІ ПЕРАДПРОДАЖ анлайн-білетаў са зніжкамі да 20%

БІЛЕТЫ НА КАСЕ Ў ДНІ ФЭСТА:

2 дні фэста (09.08-10.08):
- дарослыя - 85 рублёў;
- дзеці 7-17 год - 40 рублёў;

09.08 (субота):
- дарослыя - 50 рублёў;
- дзеці 7-17 год - 25 рублёў;

10.08 (нядзеля):
- дарослыя - 40 рублёў;
- дзеці 7-17 год - 20 рублёў.

Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацсетак. Пакажы падпіску касіру пры ўваходзе.

Бясплатна - дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі.

ЗА АСОБНУЮ ПЛАТУ ДАСТУПНЫЯ арэнда домікаў і лазні, пракат лодак і катамаранаў, катанне верхам і ў брычцы, вяровачны гарадок, сярэднявечны цір.

ТРАНСФЕР на фэст “Задора” у Дукорскі маёнтак, 9-10 жніўня

ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС НА ТРАНСФЕР АБАВЯЗКОВЫ.

КОШТ ПРАЕЗДУ 10 BYN з чалавека ў адзін бок у незалежнасці ад узросту.
09.08 Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») - Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) 11:00, 14:00
           Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») 22:15

           Мар'іна горка (прыпынак каля аўтастанцыі) - Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) 12:30
           Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) - Мар'іна горка (прыпынак каля аўтастанцыі) 22:15

10.08 Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») - Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) 10:00, 13:00
           Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») 19:00

           Мар'іна горка (прыпынак каля аўтастанцыі) - Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) 11:30
           Дукорскі маёнтак (галоўная паркоўка) - Мар'іна горка (прыпынак каля аўтастанцыі) 19:00

БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29)164-94-40 Пішыце дату, кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.

*БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ
Геалакацыя прыпынка ў Мінску - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку. 
Геалакацыя прыпынка ў Мар’інай горцы -  53.513533, 28.141833.

Даведкі: +375(44)707-77-64
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).