"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Гістарычная спартыўная праграма - «Шляхам рыцара» - 2026

Ці складаны шлях сапраўднага рыцара? Ці зможаце вы яго прайсці, нягледзячы на ўсе выпрабаванні і цяжкасці? Прыязджайце і акуніцеся ў атмасферу сярэднявечнага рыцарства. Вы пройдзеце мноства выпрабаванняў на спрыт і моц, выпрабуеце сваю ўдачу і пакажыце сваю кемлівасць.

На працягу праграмы вас чакаюць актыўныя выпрабаванні:

- рыцарскі двубой;

- стральба з лука;

- кіданне сякер і суліц;

- «водная пераправа»;

- эстафеты і г.д

Інтэлектуальныя выпрабаванні:

- вялікая галаваломка;

- «памятная бітва»;

- «скарб ключніка»;

- сустрэча з героямі Сярэднявечча і г.д.

*Дакладны спіс выпрабаванняў фарміруецца ў залежнасці ад умоў надвор'я.

 

Ход гульні.

Праграма пачынаецца са збору каманд. Вядоўца гульні правярае прысутнасць усіх заяўленых каманд і тлумачыць правілы гульні. Кожная каманда атрымлівае спецыяльны ліст з картай музейнага комплексу і адзначаным для іх індывідуальным маршрутам. Кожная каманда пройдзе 7 іспытаў. Выпрабаванні могуць быць адзінарнымі і парнымі. Кожнае выпрабаванне пачынаецца і заканчваецца па агульным сігнале. Пасля завяршэння гульні ажыццяўляецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне каманд. Кожны ўдзельнік атрымае памятны падарунак, а каманды-пераможцы (1, 2 і 3 месцы) – дадатковыя прызы ад «Дукорскага маёнтка». Пасля асноўнай праграмы ўдзельнікаў чакае дыскатэка.
Таксама да і пасля гульні ўдзельнікі змогуць наведаць аб'екты музейнага комплексу: перакуленую хату, браму, стайню, заасад, 400-гадовы дуб, выставу рэтра-аўтамабіляў, сярэднявечнае гарадзішча.

 

! Гульня і дыскатэка праводзіцца пад адкрытым небам. У выпадку непагадзі частка выпрабаванняў будзе размяшчацца ў будынках.
! Магчыма браніраванне харчавання, альтанак.
! Рэкамендуем удзельнікам мець пры сабе зручнае зменнае адзенне і абутак.

 

КОШТ:

- для выпускнікоў 9-х, 11-х класаў: 70 руб. 00 кап. з чалавека. 1400 руб. 00 кап. за групу да 20 чалавек.

! Група да 30 чалавек на 2 каманды не дзеліцца.

 

Забраніраваць дату і задаць пытанні можна па тэлефонах:

+375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64;