"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 17.00

(вход до 16:00)

сб-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Гуканне вясны 2025

Вясновая тэматычная праграма "Гуканне вясны" для арганізаваных груп з папярэднім браніраваннем.

Дзейнічае ў перыяд 18.03.2025-30.03.2025.

 

Інтэрактыўная праграма для дзяцей і дарослых, якая пазнаёміць з беларускай традыцыяй «Гукання вясны»

Вы даведаецеся, як у Беларусі здаўна клікалі і сустракалі вясну, паўдзельнічаеце ў вясновай віктарыне, зробіце сімвал вясны сваімі рукамі, а таксама далучыцеся да вясёлых карагодаў і народных гульняў! У кошт праграмы таксама ўваходзіць катанне на брычцы.

Для дарослых груп у праграму ўваходзіць урачыстая сустрэча са стрэлам з гарматы, дэгустацыя алкаголю ўласнай вытворчасці па шляхецкіх традыцыях.

 

  • У вольны час магчыма наведаць:

- Перакулены дом;
- Наведванне рамесных майстэрняў – майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
- Сярэднявечнае гарадзішча;
- Браму і стайню;
- Заасад і 400-гадовы дуб;
- Выставу рэтра-аўтамабіляў.

  • Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.

Час правядзення: з 18 сакавіка па 30 сакавіка 2025 года.

Кошт праграмы на 1 чалавека: 30 руб. – дзіцячы, 40 руб. – дарослы.
Працягласць праграмы: 1,5 – 3 гадзіны.

Кантактныя тэлефоны:

+375333577764, +375447077764 (Адміністратар комплексу)

________________________________________________________________________________________________________________________________

 

Вясновая тэматычная праграма "Гуканне вясны" ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ (без папярэдняга запісу)

Інтэрактыўная праграма для дзяцей і дарослых, якая пазнаёміць з беларускай традыцыяй «Гукання вясны»

Вы даведаецеся, як у Беларусі здаўна клікалі і сустракалі вясну, паўдзельнічаеце ў вясновай віктарыне, зробіце сімвал вясны сваімі рукамі, а таксама далучыцеся да вясёлых карагодаў і народных гульняў!

 

Дата і час зборныя калядныя экскурсіі для індывідуальных наведвальнікаў:
22.03 - пачатак у 15:00
23.03, 29-30.03 - пачатак у 14:30

А ў 12:00 і 15.00 аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў.


Кошт квіткоў:
Дарослыя - 25 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацсетак.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).