Дукорскі маёнтак запрашае на шляхецкія выходныя!
Дзе правесці выходныя ў халоднае надвор'е, калі дома сядзець ужо надакучыла? Ехаць туды, дзе ведаюць, як правільна грэцца!
З 19 лістапада па 11 снежня запрашаем у Дукорскі маёнтак на «Шляхецкія выходныя»!
Музыкі ў шляхецкіх строях, традыцыйная алкагольная забаўка «чарка на лязе» і гарачыя танцы пад жывую музыку – вось рэцэпт добрага настрою! Акрамя таго вас чакае аглядная экскурсія па маёнтку, прагляд батлеечнага спектакля і жывая музык а ў карчме!
Праграма:
12.00 – сустрэча гасцей у суправаджэнні музыкаў, майстар-клас па традыцыйных шляхецкіх танцах (збор на плошчы);
12.30 – знаёмства з гісторыяй Дукорскага маёнтка (музей другі паверх);
13.00 – паказ спектакля “Пан Твардоўскі” у традыцыйным лялечным тэатры Батлейка (музей першы паверх);
13.30 – аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);
14.30 – жывая музыка ў Карчме.
* у праграме магчымы змены
Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 7 руб.,
- ад 18 гадоў – 15 руб.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64
а таксама на сайце dukora.by.