Распачынаем КАЛЯДНЫЯ ВЫХОДНЫЯ!
Запрашаем вас правесці чароўны, казачны калядны час з намі. У Дукорскім маёнтку вас чакаюць пазнавальныя экскурсіі, вясёлыя гульні, жывая музыка і ўтульная атмасфера.
Кожную суботу і нядзелю з 17 снежня па 8 студзеня нашых гасцей чакае*:
12.00 – знаёмства з гісторыяй маёнтка (сустракаемся на плошчы);
12.30 – паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля “Цар Ірад” у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей першы паверх);
13.00 – сустрэча ды гульні з традыцыйным героем калядаў - Чортам;
13.15 – калядаванне з Казой, традыцыйнымі танцамі і жывой музыкай**;
13.30 – аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);
14.00 – майстар-клас па роспісе імбірных пернікаў (кафэ “Карчма”)***;
14.30 – майстар-клас па вырабе саламяных сняжынак / навагодняга вянка / каляднага анёла (кафэ “Карчма”)***;
15.00 – жывая музыка ў Карчме.
- * у праграме магчымыя змены
** падчас калядавання за даплату (5 руб.) магчыма атрымаць салодкі падарунак ад Дукорскага маёнтка
*** колькасць удзельнікаў майстар-класа абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Для экскурсійных груп майстар-классы не праводзяцца.
Таксама з 13.00 па 16.00 Вы зможаце сустрэцца з Дзедам Марозам ды Снягуркай.
Яны з захапленнем паслухаюць вашыя навагоднія вершы і песні. А за гэта аддзячаць вам салодкімі падарункамі.
Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-6