"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Калядныя выходныя ў Дукорскім маёнтку

Распачынаем КАЛЯДНЫЯ ВЫХОДНЫЯ!

 

Запрашаем вас правесці чароўны, казачны калядны час з намі. У Дукорскім  маёнтку вас чакаюць пазнавальныя экскурсіі, вясёлыя гульні, жывая музыка і ўтульная атмасфера.


Кожную суботу і нядзелю з 17 снежня па 8 студзеня нашых гасцей чакае*:

12.00 – знаёмства з гісторыяй маёнтка (сустракаемся на плошчы);

12.30 – паказ традыцыйнага батлеечнага спектакля “Цар Ірад” у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей першы паверх);

13.00 – сустрэча ды гульні з традыцыйным героем калядаў - Чортам;


13.15 – калядаванне з Казой, традыцыйнымі танцамі і жывой музыкай**;

13.30 – аглядная экскурсія па вуліцы майстроў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);

14.00 – майстар-клас па роспісе імбірных пернікаў (кафэ “Карчма”)***;

14.30 – майстар-клас па вырабе саламяных сняжынак / навагодняга вянка / каляднага анёла (кафэ “Карчма”)***;

15.00 – жывая музыка ў Карчме.

 

  •  
  • * у праграме магчымыя змены

    ** падчас калядавання за даплату (5 руб.) магчыма атрымаць салодкі падарунак ад Дукорскага маёнтка

    *** колькасць удзельнікаў майстар-класа абмежаваная. Удзел ажыццяўляецца па жывой чарзе. Для экскурсійных груп майстар-классы не  праводзяцца.

    Таксама з 13.00 па 16.00 Вы зможаце сустрэцца з Дзедам Марозам ды Снягуркай.

Яны з захапленнем паслухаюць вашыя навагоднія вершы і песні. А за гэта аддзячаць вам салодкімі падарункамі.


Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.

Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-6