"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Калядныя выходныя

Калядуем разам з Дукорскім маёнткам!

 
АБАВЯЗКОВАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ НА КАЛЯДНУЮ ЭКСКУРСІЮ ПА СПАСЫЛЦЫ
7, 10-11, 17-18 студзеня - 13.30
 

Запрашаем усіх ахвотных прасякнуцца беларускім калядным духам!

 

На анімацыйнай экскурсіі даведаемся:

- ці можа свята задобрыць сэрца злодзея;
- як стаць добрым калядоўнікам, пераўтварыцца ў традыцыйнага каляднага героя (Казу, Мядзведзя, Бусла і г.д)  і зарабіць смакоцце;
- што ўпрыгожвалі нашыя продкі да з’яўлення ў хатцы яліны.

 

Разам з Дзедам Марозам дашлем паштоўкі блізкім і для сябе адмысловы сувенір атрымаем.

 

️Удзел уваходзіць у кошт білета. У праграме магчымы змены.

 

У вольны час для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў.

Кошт білетаў:

Дарослыя - 30 рублёў;

Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;

Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.

Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

 

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.

Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).