ДЛЯ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ (без папярэдняга запісу)
Тэматычныя выходныя "СВЯТОЧНЫ ЧАС".
У атмасферы старадаўняга зімняга маёнтка вы сустрэнецеся з неад'емнымі героямі зімовых святаў, дашлеце самаробныя паштоўкі сябрам ды сваякам і зробіце адмысловыя сувеніры на памяць аб вандроўцы.
Удзел уваходзіць у кошт білетаў, папярэдні запіс не патрэбны.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны перавернуты дом, заасад, выстава рэтра-аўто, 400-гадовы Дуб жаданняў, сярэднявечнае гарадзішча, рамесныя майстэрні і шмат іншага.
А ў 12:00 магчыма наведаць аглядную экскурсію па музеі і вуліцы майстроў.
Дата і час зборныя калядныя экскурсіі для індывідуальных наведвальнікаў:
4, 5, 6, 7, 11, 12 студзеня ў 14.00
Кошт квіткоў:
Дарослыя - 20 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацсетак.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).
_____________________________________________________________________________________________
ДЛЯ АРГАНІЗАВАНЫХ ЭКСКУРСІЙНЫХ ГРУП (ад 20 чалавек)
Зімняя тэматычная экскурсія "Каляды", якая дзейнічае ад 10 снежня да 12 студзеня.
Гэта тэматычная праграма для дзяцей і дарослых, дзе вас чакае знаёмства з каляднымі традыцыямі. Падчас экскурсіі вы здабудзеце калядную зорку, апынецеся ў ролі Казы ды Мядзведзя, абавязкова атрымаеце святочны падарунак. Таксама вас чакае катанне на брычцы.
Працягласць экскурсіі - 1,5 - 2 гадзіны.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны: перакулены дом, рамесныя майстэрні (ганчарная, саламяная, свячная), 200-гадовая брама, стайня, заасад, 400-гадовы дуб, выстава рэтра-аўтамабіляў, сярэднявечны горад і іншае.
Кошт экскурсіі:
- дзеці - 35 руб. з 1 чал. для груп ад 20 чал., 700 руб. за групу да 20 чал.
- дарослыя - 40 руб. з 1 чал. для груп ад 20 чал., 800 руб. за групу да 20 чал.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).