5-6 ліпеня КУПАЛЬСКІЯ ПРЫГОДЫ ў Дукорскім маёнтку
З 13:00 да 19:00 запрашаем на атмасферныя тэматычныя выходныя. Ва ўтульным 200-гадовым парку паглыбімся ў святочную атмасферу Купалля:
- пляцоўка з традыцыйнымі купальскімі забавамі, заняткамі і выпрабаваннямі: у інтэрактыўнай форме даведаемся пра традыцыі святкавання Купалля на беларускіх землях.
- пляцоўка музычный культуры: на чым гралі нашыя продкі? Вы дакранецеся да кожнага інструмента і паспрабуеце на ім зайграць.
- пляцоўка купальскіх пачвар: якія нячысцікі прачыналіся ў гэтую ноч?
- частаванне абрадавымі стравамі: каштуем Кулагу і зёлкавую гарбату.
- абранне Купаліша ды Купалінкі.
- факельнае шэсце да вогнішча на беразе ракі.
- спальванне купальскага Кола, карагоды і гульні каля вогнішча.
- пусканне вянкоў па вадзе і скокі праз вогнішча.
Толькі вам вырашаць, ва што пераўтворацца травы ў вашых руках: купальскі вянок, зёлкавае пано або ляльку-траўніцу?
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
У вольны час для самастойнага наведвання даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра-аўто і Дуб жаданняў. У 12:00 і 15:00 далучайцеся да экскурсіі па музеі гісторыі сядзбы і вуліцы майстроў.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з инвалиднасцю 3-4 ступени, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
ЗА АСОБНУЮ ПЛАТУ ДАСТУПНЫЯ:
арэнда домікаў і лазні, пракат лодак і катамаранаў, катанне верхам і ў брычцы, вяровачны гарадок, сярэднявечны цір.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).