"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

сб-вс с 10.00 до 19.00

(вход до 18:00)

КУПАЛЛЕ ў Дукорскім маёнтку - 2025

Самая яркая ноч беларусаў зноўку накрывае Дукорскі маёнтак! Палаюць вогнішчы, гучыць дуда, а на гарызонце - безліч вянкоў з купальскіх траў!

 

Праграма свята*:

14.00 - пачатак працы інтэрактыўных пляцовак з майстар-класамі і лекцыямі:
- стварэнне зёлкавага пано
- лекцыя з частаваннем “Абрадавая кухня беларусаў”
- стварэнне арома-сашэ і солі з эфірнымі алеямі
- пляценне на пальцах
- расповеды ад майстроў музычных інструментаў
- пляценне вянкоў
- батлейка “Купальскае шчасце”
- роспіс масак з пап’е-машэ і інш.

 

15.00 – пачатак праграмы каля галоўнай сцэны з тэматычнымі гульнямі і забавамі, традыцыйнымі танцамі і спевамі, жывым гукам.
17.00 – выступ гурта «Еthnoloops».
18.30 – выступ гурта «Росквіт».
19.30 – выступ Nevika.
21.30 – абранне Купалінкі і Купаліша.
21.50 – купальскае шэсце.
22.00 – танцы з агнём.
22.15 – скокі праз вогнішча і пусканне вянкоў па вадзе.
22.30 – святочнае фаер-шоў.
22.45 – карагоды каля купальскага вогнішча.

*у праграме магчымы змены

 

За асобную плату з 11:00 да 20:00 даступны:
- вяровачны гарадок (ніжні ярус),
- сярэднявечны лучны і кідальны цір,
- страйкбольны цір,
- лодкі і катамараны,
- катанне на конях верхам і ў брычцы.

З 10:00 да 22:00 на тэрыторыі комплекса даступны брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні (ганчарня, майстэрня саломапляцення і васковых свечак, кузня), перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў. 


КОШТ КВІТКОЎ:
Дарослыя - 40 BYN;  першыя 200 квіткоў да 10.06 - 30 BYN па спасылцы.
Дзеці 7-17 гадоў - 15 BYN;
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Бясплатна: дзеці да 7 год; інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп; дзеці з інваліднасцю; імяніннікі; героі Беларусі і ветэраны ВАВ. 

ДАВЕДКІ: +375 (44) 707 77 64; +375 (33) 357 77 64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).

 

ТРАНСФЕР на свята «Купалле» у Дукорскі маёнтак.
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.

29.06.25 г.: Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 12:00 і 14:00.

                      Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»). Час адпраўлення: 23:20.

Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.

УВАГА‼ Бронь прымаецца да 20:00 28.06.25г.
БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29) 164 94 40
Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.

*БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ‼ Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967.
З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.