Масленіца - гэта свята, якое сімвалізуе ўрачыстыя праводзіны зімы, дзеля таго, каб хутчэй надыйшла вясна! Для гэтага нашыя продкі рыхтавалі і палілі пудзіла - сімвал зімы, каталіся на санях, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднаго ў госці, пелі песні, танчылі. Прапануем разам з беларускімі фальклорнымі героямі адчуць атмасферу свята і далучыцца да старадаўніх народных традыцый!
СВЯТА МАСЛЕНІЦА Ў ДУКОРСКІМ МАЁНТКУ. Развітваемся з зімой 1-2 сакавіка.
ПРАГРАМА*
1 САКАВІКА: 13.00 – музычная сустрэча і частаванне; 13.30, 15:00, 16:30 – масленічныя забаўкі ды гульні; 13.30, 15:00, 16:30 – батлейка «Масленіца»; 14.00, 17:00 – гурт «Вербіца»; 14.30 – цыркавы выступ; 15.30 – традыцыйная музыка ад Алеся Чумакова; 16.00 – традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі; 16.00 – экскурсія-дэгустацыя «Bibendum vitae альбо што пiлi нашы продкi»; 17.30 - ФАЕР-ШОУ, СПАЛЬВАННЕ ПУДЗІЛА МАСЛЕНІЦЫ І КАРАГОДЫ. |
2 САКАВІКА: 13.00 – музычная сустрэча і частаванне; 13.30, 16:00 – масленічныя забаўкі і гульні; 13.30, 16:00 – паказ батлеечнага спектакля «Масленіца»; 14.00, 16:30 – выступ гурта «Вербіца»; 14.30 – святочны цыркавы выступ; 15.00 – традыцыйныя танцы ў суправаджэнні жывой музыкі; 15.30 – традыцыйная музыка ад Алеся Чумакова; 16.00 – экскурсія - «Bibendum vitae альбо што пiлi нашы продкi»; 17.00 – ФАЕР-ШОУ, СПАЛЬВАННЕ ПУДЗІЛА МАСЛЕНІЦЫ І КАРАГОДЫ. |
*у праграме магчымы змены. Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
ТРАНСФЕР на свята «Масленіца» у Дукорскі маёнтак.
ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ.
01.03.25 (СУБОТА): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак Час адпраўлення: 12:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») Час адпраўлення: 18:15.
02.03.25 (НЯДЗЕЛЯ): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак Час адпраўлення: 12:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») Час адпраўлення: 17:45.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.
УВАГА БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29) 164 94 40 Дасылайце дату, кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення. *БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ
Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку.
Кошт білетаў на свята:
Дарослыя - 35 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а.
________________________________________________________________________________________________________________________________
Тэматычная праграма «МАСЛЕНІЦА» для арганізаваных груп 18.02.2025-09.03.2025 з папярэднім браніраваннем.
Тэматычная праграма для дзяцей і дарослых, якая пазнаёміць з масленічнымі традыцыямі. Вас чакаюць забавы, гульні і, вядома, спальванне масленічнай лялькі. Падчас праграмы кожны зможа пакатацца на брычцы і атрымае масленічны пачастунак (блінцы з гарбатай, дадаткова дэгустацыя мясцовага алкагольнага напою для дарослых груп).
- У вольны час магчыма наведаць:
- Перакулены дом;
- Наведванне рамесных майстэрняў – майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
- Сярэднявечнае гарадзішча;
- Браму і стайню;
- Заасад і 400-гадовы дуб;
- Выставу рэтра-аўтамабіляў.
- Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.
Час правядзення: з 18 лютага па 9 сакавіка 2025 года.
Кошт праграмы на 1 чалавека: 35 руб. – дзіцячы, 40 руб. – дарослы.
Працягласць праграмы: 1,5 – 3 гадзіны.
Кантактныя тэлефоны:
+375333577764, +375447077764 (Адміністратар комплексу)