Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» шчыра запрашае на АНІМАЦЫЙНУЮ ЭКСКУРСІЮ «МАСЛЕНІЦА»
Масленіца - гэта свята, якое сімвалізуе ўрачыстыя праводзіны зімы, дзеля таго, каб хутчэй надыйшла вясна! Для гэтага нашыя продкі рыхтавалі і палілі пудзіла - сімвал зімы, каталіся на санях, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднаго ў госці, пелі песні, танчылі. Прапануем разам з беларускімі фальклорнымі героямі адчуць атмасферу свята і далучыцца да старадаўніх народных традыцый!
У праграму ўваходзіць:
- - сустрэча, Батлейка з жывой музыкай і спевамі ад дукорскіх скамарохаў;
- - падрыхтоўка да масленіцы з Хатнікам;
- - майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны;
- - танцы, гульні, спальванне лялькі ў суправажэнні жывой музыкі;
- - катанне ў санях (пры адсутнасці дастатковай колькасці снегу – на брычцы);
- - наведванне рамесных майстэрняў – майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
- - масленічны пачастунак (блінцы з гарбатай, дадаткова дэгустацыя для дарослых груп).
У вольны час магчыма наведаць:
- - перакулены дом;
- -пярэднявечнае гарадзішча.
- - браму і стайню;
- - заасад і 400-гадовы дуб;
- - выставу рэтра-аўтамабіляў.
Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.
Экскурсанты дзеляцца на маленькія падгрупы, таму выконваецца сацыяльная дыстанцыя.
На тэрыторыі комплекса рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыя дзвярных ручак і паверхняў.
Час правядзення: з 17 лютага па 5 сакавіка 2023 года.
Кошт праграмы на 1 чалавека: 25 руб. – дзіцячы / 30 руб. – дарослы.
Працягласць праграмы: 2 – 2,5 гадзіны.
Ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна).
Кантактныя тэлефоны: +375333577764, +375447077764 (Адміністратар комплексу)