"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Масленічная экскурсія для арганізаваных груп

МАСЛЕНІЦА Ў ДУКОРСКІМ МАЁНТКУ для арганізаваных груп ад 20 чалавек. Папярэдні запіс групы абавязковы!

З 14 лютага па 8 сакавіка праводзім адмысловую анімацыйную экскурсію для дарослых і дзяцей.

15 лютага комплекс не працуе!

У атмасферы 200-гадовага маёнтка паглыбімся ў свет беларускіх традыцый: дазнаемся, як сястра Масленка ўратавала свет ад бясконцых маразоў, закружымся ў карагодзе, зробім пудзіла Марэны і ўрачыста спалім яго. І, канешне, пачастуемся порцыяй смачных блінцоў з духмянай гарбатай.

Працягласць экскурсіі: 1.5-2 гадзіны.

Пасля экскурсіі для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтра аўто і Дуб жаданняў. Абавязкова закладвайце час на шпацыр па ўтульным парку.


У кошт уваходзіць экскурсійнае абслуговаўнне, пачастунак (бліны з гарбатай), катанне на брычцы/санях, самастойны агляд усіх аб'ектаў комплексу. 


Кошт:
Дарослыя - 45 рублёў;
Дзеці - 40 рублёў;
Дзеці да 7 год - бясплатна.

Даведкі і бронь: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).