"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 17.00

(вход до 16:00)

сб-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» шчыра запрашае на масленнічны квэст-экскурсію «У ПОШУКАХ ДУДЫ»

Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак»

шчыра запрашае на масленнічны квэст-экскурсію

 

«У ПОШУКАХ ДУДЫ»

 

Масленіца – свята, калі зіма адступае, а вясна павінна ўступіць ва ўладаранне. Дзеля надыходу вясны нашыя продкі пелі песні, танчылі, палілі пудзіла пад беларускі народны музычны інструмент – дуду. Але наш Траскун, крыху адпачыўшы пасля Каляд, не хоча перадаваць сваю ўладу некаму іншаму. Таму ён скраў у Музыкі дуду. Надыход вясны пад пагрозай! Як дапамагчы Вясне ўступіць у сваё уладаранне? Прыехаць на Дукорскі маёнтак і перамагчы Траскуна!

 

У праграму ўваходзіць:

  • • Сустрэчу экскурсаводамі-аніматарамі ў касцюмах;
  • • Масленічныя народныя рухомыя забавы;
  • • Выпрабаванне на спрытнасць;
  • • Паядынак з Траскуном
  • • Вяртанне дуды Музыку;
  • • Танцы, спальванне пудзіла;
  • • Масленічны пачастунак;
  • • Наведванне рамесных майстэрняў – кузня, ганчарная майстэрня, лялечная, майстэрня васковых свечак;
  • • Катанне на брычцы;
  • • Наведванне перакуленага дома.

 

Кошт дзіцячай праграмы на 1 чалавека – 15 руб.

Кошт дарослай праграмы на 1 чалавека (уключана дэгустацыя алкаголю) – 18 руб.

Кошт дзіцячай праграмы з падарункам (замаўляецца толькі на ўсю групу) – 16 руб

Кошт дарослай праграмы з падарункам (замаўляецца толькі на ўсю групу) – 19 руб.

Таксама ёсць магчымасць замовы транспарту! (Кошт транспарту абмяркоўваецца асобна)

 

*На працягу ўсёй праграмы гурт суправаджае 2 экскурсавода-аніматара, у кожным анімацыйным блоку ўдзельнічаюць усе члены групы.

 

Кантактныя тэлефоны:

+375333577764 (Адміністратар комплексу)

+375447077764 (Адміністратар комплексу)

 

Дадатковы тэлефон:

+375333574764