Мы працуем 18, 19, 20, 21 красавіка з 10:00 да 18:00
12:00 і 15:00 - аглядная экскурсія па музеі і рамесных майстэрнях для ўсіх ахвотных. Папярэдні запіс не патрэбны. Старт ад плошчы каля брамы
Для самастойнага наведвання даступныя брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, перавернуты дом, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто, Дуб жаданняў, саламяны лабірынт і іншае.
Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Смачна паесці можна ў нашай беларускай Карчме! Ёсць дзіцячае меню!
За асобную плату даступна катанне на конях верхам ці ў брычцы, арэнда домікаў, лазні або бунгала.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).
