"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

НОЧ МУЗЕЯЎ - 2024

НОЧ МУЗЕЯЎ у сярэднявечным гарадзішчы Дукорскага маёнтка.

 

На гарадзішча апускаюцца прыцемкі і насуперак надыходзячай цемры ў мясцовых ваяроў пачынаецца сапраўдная весялосць. Пад светам вогнішча і ліхтароў яны бавяць час гулянкай са смачнымі стравамі, гульнямі, сяброўскімі турнірамі і жудаснымі сюжэтамі старажытных казак. Паглыбіцца ў ваярскую і побытавую культуру сярэдніх вякоў можна ў Дукорскім маёнтку на вечары-рэканструкцыі "Пакутнае Сярэднявечча".

 

Вас чакаюць:
- расповеды пра ўладкаванне гарадзішча, зброю і даспехі;
- двубоі са шчытом і мячом пры ўдзеле гасцей;
- частаванне гарбатай і сярэднявечным смакоццем;
- лазня па-чорнаму з духмянымі зёлкамі;
- сярэднявечныя казкі ля вогнішча жылой пабудовы;
- старажытныя актыўныя гульні;
- знаёмства з сярэднявечнай музычнай культурай.

*у праграме магчымы змены

 

Музейны комплекс працуе з 10:00 да 22:00. Каса працуе з 10:00 да 21:00.
12:00 - аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў.
- перакулены дом, сярэднявечнае гарадзішча, брама XIX ст., заасад, 400-гадовы дуб жаданняў, выстава рэтра-аўто і іншае.
18:00-22:00 - НОЧ МУЗЕЯЎ .

 

Кошт квіткоў:
Дарослыя - 20 BYN;
Дзеці 7-18 гадоў - 10 BYN;
Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ - бясплатна.

 

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

 

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.