Расфарбуем шэрыя лістападаўскія дні яскравай праграмай выхаднога дня ў Дукорскім маёнтку!
20.11 і 21.11 наведвальнікаў чакае:
12:00 - аглядная экскурсія па комплексе з наведваннем музея, рамесных майстэрняў, перакулянага дома і катаннем на брычцы.
14:00 (у суботу), 13:30 (у нядзелю) - паказ Батлейкі (адміністрацыйны будынак, першы паверх).
15:00 (у суботу) 14:00 (у нядзелю) - жывая музыка ў кафэ "Карчма". Вы атрымаеце магчымасць спалучыць прыемнае з карысным: падмацавацца пасля шпацыру на свежым паветры і нацешыцца гукамі скрыпкі ці фартэпіяна.
16:00 (у суботу) 15:00 (у нядзелю) - аглядная экскурсія на наш новы аб'ект - сярэднявечнае гарадзішча.
Падрабязней па тэлефоне: +375(44)7077764; +375(33)3577764