"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

понедельник - выходной

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

«Шляхам рыцара» спартыўна-забаўляльная праграма для выпускнікоў 4-х, 9-х, 11-х класаў

«Шляхам рыцара» - спартыўна-забаўляльная праграма для выпускнікоў!

 

Ці складаны шлях сапраўднага рыцара? Ці зможаце вы прайсці яго, нягледзячы на ўсе перашкоды і выпрабаванні? Прыязджайце да нас і адчуйце атмасферу сярэднявечнага рыцарства. Вам будзе неабходна прайсці шмат іспытаў на спрытнасць і моц, выпрабаваць свой лёс і праявіць вастрыню розуму.

 

Вас чакае:

- пасвячэнне ў рыцары;

- рыцарскія двубоі;

- гульня на спрыт «Пальчатка»

- аблога сярэднявечнага горада;

- стральба з лука;

- іспыт на моц «Водная пераправа»;

- кіданне сякер і суліц;

- сустрэча з сярэднявечнымі героямі;

- і шмат іншага.

 

Кожны ўдзельнік атрымае памятны падарунак, а каманды-пераможцы (1, 2 і 3 месца) – прызы ад “Дукорскага маёнтка”.

Пасля асноўнай праграмы ўдзельнікаў чакае дыскатэка.

 

Праграма будзе праходзіць:

- 25 мая для выпускнікоў 9-х, 11-х класаў;

- 30 мая для выпускнікоў 4-х класаў.

 

Таксама замова дадзенай праграмы магчыма ў іншыя працоўныя дні комплексу.

Увага! Ёсць магчымасць замовы харчавання і транспарту (аплачваецца асобна).

 

Кошт праграмы: 700 руб. для групы да 30 чалавек.

Падрабязнасці па тэлефонах: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64.

 

Як гэта было ў мінулым годзе: