26 верасня свята Багач на Дукорскім маёнтку!
Здаўна нашыя продкі адзначалі Багач падчас восеньскага раўнадзенства. Гэта земляробчае свята, што спраўлялі пасля заканчэння жніва. Запрашаем прыняць удзел у правядзенні старадаўняга абраду, паўдзельнічаць у майстар-класах па танцах ды народных рамёствах, паслухаць выдатныя беларускія гурты ды, нарэшце, пакаштаваць традыцыйных страваў Беларусі.
ПРАГРАМА СВЯТА*
12:00 – Адкрыццё свята
12:30 – Выступ гурта Явар
13:00 – Абрад "Багач" ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства
13:30 – Выступ і майстар-клас па танцах ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства
14.30 – Забавы ды гульні ад вядоўцы
15:00 - Выступ этнічнага гурта Aratseya
16:00 - Выступ гурта Няміга
17:00 - Выступ фолк-гурта Rokash
18:00 – Закрыццё фестывалю
АЛЬТЭРНАТЫЎНЫЯ ПЛЯЦОЎКІ:
Музычная:
13.00 – Канцэрт-лекцыя “Ад дуды да раяля” ад Алеся Лася
15.00 – Забавы, танцы і спевы ад гурта Явар
Беларускі строй:
- усё пра беларускі народны строй,
- майстар-класы па ткацтву, пляценню лапцей
Беларускі быт:
- майстар-клас па разьбе з дрэва,
- майстар-классы ад ганчароў
Беларуская нацыянальная кухня:
- эксперт беларускай кухні Мікола Матрунчык (ЛПХ Экафанія),
- зёлкавая гарбата ды прысмакі ад майстэрні смаку "Зёлка-пчолка",
- традыцыйныя гатункі піва ад Дзямідкова бровара,
- частаванне традыцыйнамі стравамі
* у праграме магчымы змены
Дата: 26 верасня 2021 года
Час: з 12.00 да 18.00
Месца: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, Школьная, 15 – музейны комплекс "Дукорскі маёнтак"
Кантакты: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64
Уваход:
дарослыя - 18 рублёў,
дзеці – 10 рублёў,
дзеці да 7 год – уваход вольны