+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

понедельник - выходной

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

Свята "Багач"

22 верасня музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае ўсіх на фэст «Багач»

 

 

Свята прымеркаваны да сканчэння збору ўраджаю і першага запальвання хатняга «агменю» - васковай свечкі ў кашы з жытам, якое ставілі на кут і захоўвалі там цягам усяго года, што прыносіла ў хату багацце і шчасце. Знакам свята ўраджаю з'яўляецца «Багацей» - гэта лубок з зернем, у цэнтр якога ставілася свечка.
 
Паводле абраду, кожная сям'я прыносіла па жменьцы зерня, абмалочанай з першага снапа. Усё зерне збіралася ў агульны кораб (лубок), святар праводзіў службу. Пасля набажэнства ў цэнтр ставілася запаленая свечка і людзі з песнямі абыходзілі вёску. Лічылася, што абрад прыносіць дастатак, здароўе і дабрабыт усёй грамадзе, асабліва таму гаспадару, у чыёй хаце потым захоўваўся сам «Багацей».
У гэтай хаце праводзілася абрадавая Народнае свята ідзе з паганскіх часоў, і адно з пажаданняў - «Будзь багаты, як восень!»
 
Імкнучыся захаваць традыцыі нашых продкаў, запрашаем вас правесці рэканструкцыю гэтага найцікавага абраду XIX стагоддзя: вы акуняцеся ў атмасферу сканчэння збору ўраджаю і паспытаеце мноства кулінарных вынаходстваў!
 

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ:

 
12.00 - Адкрыццё фестывалю; 
12.30 - Абрад "Багач" ад Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства; 
 
13.00 - Канцэрт ад гурта "Дайнава 
і Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства; 
13.30 - Танцы ад калектыву; 
 
13.50 - Выступленне вакальнага гурта «Плай» (Малдова); 
14.20 - Выступленне Васіля Астрамецкага (Дагестан); 
14.30 - Выступленне Ясеніі Мікуліч (Украіна); 
 
14.40 - Выступленне фальклорнага; 
ансамбля армянскага танца «Эрэбуні»; 
14.50 - Майстар-клас ад калектыву; 
 
15.00 - Выступленне Леаніда Лысокобылко (Украіна); 
15. 10 - Выступленне Народнага хору ўкраінскай песні «Крыніца»; 
 
15.30 - Выступленне Маргарыты Кучук (Украіна); 
15.40 - Выступленне студыі класічнага індыйскага танца; 
15.55 - Выступленне Заліі Азаравай (Башкартастан); 
 
16.05 - Выступленне творчага калектыву традыцыйнай карэйскай культуры; 
 
16.15 - Выступленне ансамбля «Няміга» (Літва); 
16.30 - Выступленне школы іспанскага танца «Магія танца»; 
16.45 - Выступленне Алеся Свірскага (Беларусь/Польшча); 
 
16.55 - Выступленне ансамбля цыганскага танца «Чергенорі»; 
17.10 - Майстар-клас ад калектыву; 
 
17.20 - Выступленне ансамбля інтэрнацыянальнага сяброўства «Згода»; 
17.30 - Выступленне Веры Буланда (Беларусь); 
17.35 - Выступленне фальклорнага ансамбля «Лейсен»; 
 
17.45 - Закрыццё фестывалю. 

Дата: 22 верасня 2018 года
Час: з 12 да 18
Месца: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, Школьная, 15 – музейны
комплекс "Дукорскі маёнтак"
Кантакты: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64

Уваход:
дзеці – 5 рублёў,
дарослыя – 10 рублёў,
дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.