"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-вс с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

Масленіца ў Дукорскім маёнтку

 Свята Масленіца 16-17 сакавіка. Бліны выпякай – шырокую Масленіцу з Дукорскім маёнткам сустракай!

Запрашаем на свята "Масленіца". Вас чакаюць вясёлыя гульні, майстар-класы, традыцыйныя танцы, смачныя пачастункі і шыкоўныя прызы! Адзначайма свята разам з намі!

16 сакавіка:

13.00 – урачыстае адкрыццё свята;

13.15 – выступ фальклорнага гурта “Вербіца”;

14.00 – вясёлыя танцы з дукорскімі музыкамі;

14.30 – масленічныя забавы з “прэзентулькамі” ад пана Маршалка;

15.00 – выступ фальклорнага гурта “Вербіца”

15.00 – паказ батлеечнага спектакля “Масленіца”;

15.30 – цыркавы нумар на плошчы;

16.00 – вясёлыя танцы з дукорскімі музыкамі;

16.30 – фінал: спальванне пудзіла і масленічны святочны карагод.


17 сакавіка:

13.00 – урачыстае адкрыццё свята;

13.15 – выступ фальклорнага гурта “Вербіца”;

14.00 – паказ батлеечнага спектакля “Масленіца”;

14.30 – вясёлыя танцы з дукорскімі музыкамі;

15.00 – масленічныя забавы з “прэзентулькамі” ад пана Маршалка;

15.30 – выступ фальклорнага гурта “Вербіца”;

16.00 – паказ батлеечнага спектакля “Масленіца”;

16.30 – вясёлыя танцы з дукорскімі музыкамі;

17.00 – фаер-шоу;

17.30 – фінал: спальванне пудзіла і масленічны святочны карагод.

  • *у праграме магчымы змены.
  •  
  • Таксама на працягу абодвух святочных дзён вас чакаюць тэматычныя героі, майстар-класы і масленічныя забавы: баі на мяхах, перацягванне каната, масленічны слуп са шчодрымі прызамі і шмат іншага.

  • Расклад майстар-класаў на 16 і 17 сакавіка:
  • 14.00 – майстар-клас па вырабе лялькі-мотанкі;
  • 14.45 – майстар-клас па сыраварэнню;
  • 15.30 – майстар-клас па роспісе глінянай свісцёлкі-птушачкі;
  • 14.00-17.30 – майстар-клас па вырабе саламянага павука.
  •  
  • Усе майстар-класы БЯСПЛАТНЫЯ, але месцы абмежаваны!


Квіткі: дзеці – 15 руб., дарослыя – 25 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.

Кантактныя тэлефоны:
+375333577764, +375447077764

 

 

9-10 сакавіка зборныя масленічныя экскурсіі для ўсіх жадаючых!

9-10 сакавіка ў 14.30 запрашаем на масленічную экскурсію асобных турыстаў. Вас чакае спектакль "Масленіца" ў традыцыйным лялечным тэатры "Батлейка", сустрэча з Хатнікам, майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны, танцы, гульні, спальванне лялькі ў суправажэнні жывой музыкі.
Экскурсія ўваходзіць у кошт уваходнага квітка.

 

 

Анімацыйная экскурсія «МАСЛЕНІЦА» для арганізаваных груп

 

Масленіца - гэта свята, якое сімвалізуе ўрачыстыя праводзіны зімы, дзеля таго, каб хутчэй надыйшла вясна! Для гэтага нашыя продкі рыхтавалі і палілі пудзіла - сімвал зімы, каталіся на санях, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднаго ў госці, пелі песні, танчылі. Прапануем разам з беларускімі фальклорнымі героямі адчуць атмасферу свята і далучыцца да старадаўніх народных традыцый! 

 

У асноўную частку праграмы ўваходзіць:

  • - Сустрэча;
  • - Падрыхтоўка да масленіцы з Хатнікам;
  • - Масленічны пачастунак;
    (блінцы з гарбатай, дадаткова дэгустацыя мясцовага алкагольнага напою для дарослых груп);
  • - Катанне ў санях (пры адсутнасці дастатковай колькасці снегу – на брычцы).

  • У вольны час магчыма наведаць:

- Перакулены дом;
- Наведванне рамесных майстэрняў – майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
- Сярэднявечнае гарадзішча;
- Браму і стайню;
- Заасад і 400-гадовы дуб;
- Выставу рэтра-аўтамабіляў.

  •  

Браніраванне ажыццяўляецца групамі ад 20 чалавек.

 

Час правядзення: з 1 па 17 сакавіка 2024 года.

Кошт праграмы на 1 чалавека: 30 руб. – дзіцячы, 35 руб. – дарослы.
Працягласць праграмы: 1,5 – 3 гадзіны.

 

Кантактныя тэлефоны:

+375333577764 (Адміністратар комплексу)

+375447077764 (Адміністратар комплексу)