Дукорскі маёнтак запрашае на адну з самых доўгачаканых падзей гэтага лета - Свята сярэдневечнай культуры - Задора-2023!!!
12 жніўня*:
12.00 – адкрыццё свята, вітанне клубаў;
12.30 – ваярскі турнір на суліцах;
13.30 – забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам;
13.50 – тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;
14.30 – майстар-класы ад рамеснікаў, расповед пра побыт у жылой пабудове;
14.30 – турнір адзіночны на трох відах зброі;
15.30 – паказальны выступ і майстар-клас па сярэднявечных танцах;
16.00 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;
16.30 – тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;
17.10 – забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам;
17.30 – майстар-класы ад рамеснікаў, частаванне стравамі па гістарычных рэцэптах у жылой пабудове;
17.30 – турнір тры на тры і пяць на пяць;
18.30 – паказальны выступ і майстар-клас па сярэднявечных танцах;
19.00 – сярэднявечная музыка ў жывым выкананні;
19.30 – штурм сярэднявечнага гарадзішча;
20.10 – святочнае агнявое шоу;
20.30 – фінал мерапрыемства.
13 жніўня*:
11.00 – пачатак святочнага дня;
11.10 – ваярскі турнір на дзідах;
12.00 – конны выступ: княскае паляванне;
13.00 – сярэднявечная музыка і майстар-клас па сярэднявечных танцах;
13.30 – бугурты: “кола Одзіна”, “кола Локі”;
14.30 – сярэднявечныя гульні з вядоўцам;
15.00 – тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;
16.00 – тэатральнае шоу лучнікаў;
16.30 – сярэднявечная музыка і майстар-клас па сярэднявечных танцах;
17.00 – конны выступ: легенда аб дзвюх князёўнах;
17.40 – урачыстае сканчэнне свята.
*у праграме магчымыя змены
- Усё гэта будзе адбывацца ў атмасферы сярэднявечнага драўлянага гарадзішча на беразе ракі!
- У самых заўзятых ахвотнікаў будзе магчымасць застацца на ноч у арганізаваным палатачным лагеры. АБАВЯЗКОВАЯ ПАПЯРЭДНЯЯ РЭГІСТРАЦЫЯ ПА СПАСЫЛЦЫ: https://forms.gle/CSsttw3eqZLdFY5z5.
- Кошт квіткоў:
- - дарослыя - 35 рублёў за кожны святочны дзень, за два дні - 60 рублёў;
- - дзеці з 7 год - 15 рублёў за кожны святочны дзень, за два дні - 25 рублёў.
- - дзецям да сямі год бясплатна.
- МАГЧЫМА НАБЫЦЬ КВІТОК АНЛАЙН ПА СПАСЫЛЦЫ: https://forms.gle/E3xsQWAGH16BAMcN7.
- Зніжка 10% усім падпісчыкам Дукорскага маёнтка ( дзейнічае толькі пры набыцці квіткоў на адзін святочны дзень).
АРГАНІЗУЕМ ТРАНСФЕР на свята сярэднявечнай культуры "Задора" ў Дукорскі маёнтак. Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!
12 ЖНІЎНЯ:
Мінск - Дукорскі маёнтак
Месца адпраўлення: Партызанскі праспект, 148а* (першы выхад з метро ў напрамку ГЦ "МОМО").
Час адпраўлення: 10:30.
Дукорскі маёнтак - Мінск
Месца адпраўлення: паркоўка Дукорскага маёнтка.
Час адпраўлення: 21:30.
13 ЖНІЎНЯ:
Мінск - Дукорскі маёнтак
Месца адпраўлення: Партызанскі праспект, 148а* (першы выхад з метро ў напрамку ГЦ "МОМО").
Час адпраўлення: 10:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск
Месца адпраўлення: паркоўка Дукорскага маёнтка.
Час адпраўлення: 19:00.
Кошт праезду ў адзін бок: 8 беларускіх рублёў
БРОНЬ толькі па Viber +375 (29) 716-33-49