Надыходзіць час восеньскага раўнадзенства, а значыць трэба ладзіць святкаванне Багача.
20 верасня запрашаем на смачнае, багатае на ўражанні восеньскае свята. Разам з вамі зладзім традыцыйны абыход, паслухаем народную музыку і патанцуем пад яе, даведаемся новае на лекцыях ад майстроў, пачастуемся на кулінарных майстар-класах і шмат іншага!
ПРАГРАМА*:
13.00 – Адкрыццё свята: частаванне, гульні і забаўкі;
13.30 – Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;
14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульні;
14.30 – Забаўкі ад вядоўцы;
15.00 – Выступ гурта "Жылін брод";
16.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульні;
16.30 – Забаўкі ад вядоўцы;
17.00 – Традыцыйная музыка;
17.30 – Частаванне, закрыццё свята.
А таксама майстар-класы па пляценні на пальцах і кроснах, па стварэнні лялькі-мотанкі і ўпрыгожванняў з вышыўкай і інш.
Ну і як жа на Багач без пачастункаў і расповедаў пра беларускую кухню? Вас чакае майстар-клас па сыраварэнні з дэгустацыяй, кулінарны майстар-клас ад знаўцы беларускай кухні – Алены Мікульчык, лекцыя-дэгустацыя пра каву па-беларуску.
ЛАДЗІМ КОНКУРС на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі.
*у праграме магчымы змены
ТРАНСФЕР. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ
20.09. (СУБОТА): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак. Час адпраўлення: 11:00.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») Час адпраўлення: 18:30.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.
УВАГА! Бронь прымаецца да 21:00 19 верасня.
БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29)164-94-40. Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.
Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку. Вас будуць чакаць мікрааўтобусы з надпісамі «ДУКОРСКІ МАЁНТАК» і "Дружны".
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.
КОШТ КВІТКОЎ:
Дарослыя - 35 BYN;
Дзеці 7-17 гадоў - 20 BYN;
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Бясплатна: Дзеці да 7 год; Інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп; Дзеці з інваліднасцю 3 і 4 групы з 1 суправаджаючым; Імяніннікі; Героі Беларусі і ветэраны ВАВ.
Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64. Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).