«Будзь багаты, як восень!» - казалі нашыя продкі. Хіба мы не падтрымаем параду ў свята ўраджаю і восеньскага раўнадзенства?
Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята сезону. У атмасферы 200-гадовага парку:
- возьмем удзел у аўтэнтычным абрадзе “Багач”;
- паварушымся па-беларуску ў суправаджэнні традыцыйных музычных інструментаў;
- пачастуемся восеньскімі стравамі тутэйшай кухні;
- памераемся гарбузамі.
Праграма*:
13.00 – Адкрыццё свята: частаванне дукорскай гарэлкай, гульні і забаўкі;
13.30 – Абрад «Багач» пры ўдзеле гасцей;
14.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
14.30 – Традыцыйныя спевы;
15.00 – Традыцыйная музыка ў выкананні Капэлы Алены Мялешкі;
15.40 – Выступ гурта «Папараць»;
16.30 – Традыцыйныя спевы;
17.00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах і традыцыйныя гульні;
17.30 –Частаванне беларускімі стравамі, закрыццё свята.
13.00 – майстар-клас «Тканы бранзалет» ў тэхніцы ткацтва на дошчачках.
14.00 – майстар-клас па беларускай выцінанцы.
15.00 – майстар-клас «Зёлкавае пано».
Вас чакаюць адмысловыя расповеды пра піцейную культуру і народны строй, майстар-класы, гульні, спевы і старадаўнія забаўкі! А ўсіх, хто прыедзе ў традыцыйным адзенні, чакаюць спецыяльныя падарункі ад Дукорскага маёнтка.- ЛАДЗІМ КОНКУРС на самую вялікую гародніну! Той, хто прывязе сапраўднага волата, атрымае бутэльку мясцовай Дукі.
- *у праграме магчымы змены
ТРАНСФЕР. ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ
21.09. (СУБОТА): Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская»*) - Дукорскі маёнтак
Час адпраўлення: 11:30.
Дукорскі маёнтак - Мінск (прыпынак «ст.м.Магілёўская») Час адпраўлення: 18:30.
Кошт праезду з чалавека ў адзін бок: 10 беларускіх рублёў.
УВАГА! Бронь прымаецца да 10:00 21 верасня.
БРОНЬ (званкі не прымаюцца, толькі тэкстам): Viber, +375(29)164-94-40. Кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.
Геалакацыя прыпынка - 53.860831, 27.675967. З гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку. Вас будуць чакаць мікрааўтобусы з надпісамі «ДУКОРСКІ МАЁНТАК» і "Дружны".
- Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны. КОШТ КВІТКОЎ:
Дарослыя - 25 BYN;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 BYN; - Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.
Бясплатна: Дзеці да 7 год; Інваліды (паўналетнія) 1 і 2 груп; Дзеці з інваліднасцю 3 і 4 групы з 1 суправаджаючым; Імяніннікі; Героі Беларусі і ветэраны ВАВ.- Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64. Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).