Весяліся ды гуляй, вясну, каб хутчэй прыйшла, гукай!
Песні, танцы ды бліны, дзе ўсё гэта - там і мы !
Дукорскі маёнтак запрашае на свята "Масленіца". Вас чакаюць вясёлыя гульні, традыцыйныя танцы, смачныя пачастункі і шыкоўныя прызы! Адзначайма свята з намі!
25 ЛЮТАГА
Праграма дня*:
13.00 – урачыстае адкрыццё свята;
13.15 – выступ скамарохаў і інтэрактыў з гасцямі;
13.45 – масленічыя забавы ад вядучага з прызамі;
13.45 – першы паказ батлеечнага спектакля "Масленіца" (музей, першы паверх);
13.45 – майстар-клас па сыраварэнню (дэгустацыйная зала);
14.15 – традыцыйныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі;
14.45 – вясёлыя забавы ды гульні з хатнікам;
14.45 – майстар-клас па выцінанцы “Вясновая птушка” (дэгустацыйная зала);
15.15 – выступ скамарохаў і інтэрактыў з гасцямі;
15.45 – масленічыя забавы і гульні ад вядучага;
15.45 – другі паказ батлеечнага спектакля "Масленіца" (музей, першы паверх);
15.45 – майстар-клас па збіранні букетаў з лаванды (дэгустацыйная зала);
16.00 – традыцыйныя танцы і гульні;
16.50 – спальванне пудзіла і масленічны святочны карагод.
* у праграме магчымы змены.
Таксама Вас чакаюць масленічныя забавы на працягу дня: баі на мяхах, перацягванне каната, масленічны слуп з шчодрымі прызамі і шмат іншага.
26 ЛЮТАГА
Праграма дня*:
14.00 – паказ батлеечнага спектакля "Масленіца" (музей, першы паверх);
14.30 – майстар-клас па масленічнай ляльке-мотанке (на галоўнай плошчы);
15.00 – вясёлыя забавы ды гульні з хатнікам (на галоўнай плошчы);
15.30 – традыцыйныя танцы і гульні ў суправаджэнні жывой музыкі, спальванне маленькіх лялек масленак і святочны карагод (на галоўнай плошчы).
* у праграме магчымы змены.
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.
Падрабязней па тэлефонах: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64