З 27 кастрычніка па 7 лістапада музейны комплекс «Дукорскі маёнтак»
запрашае ўсіх шукальнікаў прыгод на канікулярную праграму:
«Таямніца панскіх скарбаў»
Экскурсійна-гульнявая праграма, дзе дзеці рашаюць разнастайныя задачы, здабываючы падказкі, якія робяць іх на крок бліжэй да скарбаў. Падчас правядзення будуць задзейнічаны розныя аб'екты комплексу: музей, кідальны цір, рамесныя майстэрні і т.д.
Таксама дзеці пакатаюцца на брычцы, змогуць наведаць «перавернуты дом», загадаць жаданне каля 400-гадовага дуба, паглядзець на жывёл у заасадзе.
Працягласць праграмы 2,5 гадзіны.
Кошт: 14 рублёў з чалавека.
Браніруйце ўжо зараз: +375 (44) 707-77-64; +375 (33) 357-77-64
Ёсць магчымасць замовы транспарту (кошт транспарту абмяркоўваецца асобна).
Дадатковы тэлефон: + 375 (33) 357-47-64.