ТЭМАТЫЧНЫЯ ВЫХОДНЫЯ "СЯРЭДНЯВЕЧЧА" З 21 СТУДЗЕНЯ ПА 5 ЛЮТАГА
Сышоў час зімовых святаў, але гэта не прычына для таго, каб нудзіцца і заставацца дома. Таму прапануем вам бавіць выходныя з Дукорскім маёнткам!
Тут вы зможаце пазнаёміцца з жыццём сярэднявечнага гарадзішча, адчуць сябе ваяром тых часоў, апынуцца ў тэатры і навучыцца танцаваць пад жывую музыку.
Кожную суботу і нядзелю з 21 студзеня па 5 лютага нашых гасцей чакае*:
12.00 – аглядная экскурсія па сярэднявечнаму гарадзішчу;
12.30 – знаёмства з ваярскай справай: лучны турнір, двубоі;
13.00 – сярэднявечныя казкі з духмянай гарбатай каля вогнішча;
13.30 – паказ батлеечнага спектакля “Дукорскі цмок” у суправаджэнні жывых музычных інструментаў і спеваў (музей, першы паверх);
14.00 – знаёмства з гісторыяй Дукорскага маёнтка (музей, першы паверх);
14.00 – аглядная экскурсія па Сярэднявечнаму гарадзішчу;
14.30 – аглядная экскурсія па вуліцы майстро
ў (ганчарная, майстэрня саломапляцення, майстэрня васковых свечак, кузня);
14.30 – знаёмства з ваярскай справай: лучны турнір, двубоі;
15.00 – сярэднявечныя казкі з духмянай гарбатай каля вогнішча;
15.30 – сярэднявечная музыка і майстар-клас па танцах (кафэ “Карчма”).
* у праграме магчымыя змены.
Уваходны квіток на тэрыторыю комлпексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Зніжка 10% для падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64, +375 (33) 357-77-64