Запрашаем у захапляльнае падарожжа па эпохах, якія пакінулі яркі след у сусветнай гісторыі!
Прышпільвайцеся надзейней! За адзін месяц мы паспеем "праехаць" ад часоў суровых і ваяўнічых вікінгаў да трагічных і маштабных войн XIX і XX стагоддзяў. Вядома, здзейснім прыпынак у нашых дарагіх і хлебасольны сяброў шляхцічаў і зловім за хвост высакародны і рамантычны дух рыцарства.
Для нашага тура не патрэбны віза і авіябілеты, дастаткова толькі вызваліць наступныя даты ў календары:
30 красавіка - 1 траўня - шляхецкая культура;
6 - 7 траўня – напалеоніка;
8 траўня – Першая сусветная вайна;
9 траўня – Вялікая Айчынная вайна;
20 - 21 траўня – рыцарская культура;
27 - 28 траўня – вікінгі.
А пакуль вы збіраецеся ў паездку, мы ва ўсю рыхтуемся і чакаем вас у госці!
Уваходны квіток на тэрыторыю комплексу:
- да 7 гадоў – бясплатна,
- з 7 да 18 гадоў – 10 руб.,
- ад 18 гадоў – 20 руб.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64