"Дукорский маёнтак"

222840, Минская область, Пуховичский р-н
а/г Дукора, ул. Школьная, 15

zakaz@dukora.by

+375 44 707 77 64

+375 33 357 77 64

вт-пт с 10.00 до 18.00

(вход до 17:00)

сб-вс с 10.00 до 19.00

(вход до 18.00)

Тэматычныя выходныя мая 2026

Распачынаем сезон яркіх майскіх вандровак разам з Дукорскім маёнткам! Афіша тэматычных дзён у маі*

1-3 мая - Майстар-класныя выходныя: шэраг займальных майстар-класаў для дзяцей і дарослых па матывах беларускіх традыцый.
____________________________________________


9 мая - Дзень Перамогі. Прысвячаем гэты дзень падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Вас чакае знаёмства з рыштункам і формай ваяроў Чырвонай Арміі пад час ВАВ , жывая музыка і пазнавальныя лекцыі.

____________________________________________


10 мая - Напалеоніка
____________________________________________


16 маяНОЧ МУЗЕЯЎ і нават дзень музеяў у Дукорскім маёнтку - 16 мая. Гатовыя ПАТРАПІЦЬ АДРАЗУ Ў ДЗВЕ ЭПОХІ?

ДЗЕНЬ (16-17 мая) 12:00-17:00  БРАМА - XVII-XVIII стст.
Час прыгажосці, час адвагі, час прыгодаў! У воінскім лагеры вас чакаюць:
- гульні і забаўкі ад Пана Жлуктоўскага, воінскія выпрабаванні;
- паказальныя баі;
- работа пікінёрскага дэпо і рэкруцкай кропкі, афіцэрскі стол, адмысловая фотапляцоўка.
Любы ахвотны можа прайсці падрыхтоўку ў воінскім лагеры і атрымаць адзнакі ў пуцявы ліст: пікінёрская справа, настольныя гульні, фехтаванне, паласа перашкод, серсо і шампань.

НОЧ (16 мая) 18:00-22:00 ГАРАДЗІШЧА - IX-X стст.
Сонца хаваецца за гарызонт, на сярэднявечны горад апускаецца ноч. У святле паходняў і кастроў на справе знаёмімся з побытам і заняткамі насельнікаў старога горада.
- экскурсія і расповеды пра жыццё гарадзішча;
- сярэднявечная зброя, двубоі паміж гасцямі, страявая падрыхтоўка капейнікаў;
- адмысловыя пачастункі;
- квэст з падарункамі;
- старадаўнія казкі каля вогнішча;
- пляценне паясоў на пальцах і роспіс свісцёлак;
- сярэднявечная музыка і танцы.
____________________________________________

23 мая Дукорскі маёнтак працуе ў абмежаваным рэжыме.
12:00, 15:00 - аглядная экскурсія па музеі гісторыі сядзібы і вуліцы майстроў - НЕ БУДЗЕ. 

Кошт уваходнага квітка 23 мая
Дарослыя - 25 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 10 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

____________________________________________


24 мая - Сярэднявечча: займальныя турніры са шчытом, мячом і дзідай. Экскурсія па гарадзішчы, знаёмства з даспехамі часоў ранняга Сярэднявечча, магчымасць пабіцца на пратэктаванай зброі.

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

*у праграме магчымы змены

Кошт білетаў:
Дарослыя - 30 рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 рублёў;
Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі - бясплатна.
Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.
Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км ад Мінска).